— Дзякуй за супрацоўніцтва, — кажа міліцыянт і збівае мірных жыхароў дубінкай.

— Дзякуй за вашую службу — адказваюць мірныя жыхары атрымліваючы дубінкай ад міліцыянта.
У жніўні 2019 года расійская нацыянальная гвардыя ў Маскве жорстка разганяла мірныя дэманстрацыі, якія адбыліся пасля меркавана сфальсіфікаваных муніцыпальных выбараў. Сотні людзей былі збітыя і арыштаваныя. Шматлікія доказы залішняй жорсткасці ў дачыненні да дэманстрантаў чыноўнікамі не былі прынятыя да ўвагі падчас судоў. Здаецца, сістэма не працуе нармальна: тыя, хто павінен абараняць, аказваецца небяспечным, агрэсіўным і жорсткім. Здаецца, сістэма зламаная. Гэтак жа, як гэтыя пярэстыя здымкі, якія паказваюць моманты міліцэйскага гвалту. Фразы «дзякуй за супрацоўніцтва» і «дзякуй за вашую службу», дададзеныя ў іх лічбавы код. Кожнае фота адлюстраванае і такім чынам стварае пару з нямым і абсурдным дыялогам паміж грамадствам і ўрадам у сучаснай Расіі.














EN
BY