home.land

Ідэя праекту з’явілася некалькі гадоў таму, калі я жыў за мяжой. Перыядычна вяртаючыся дадому, я бачыў, як змяняліся не толькі бацькі, сваякі альбо суседзі, але і сама прастора. Мяняліся такія родныя і добра знаёмыя мне мясціны, а некаторыя наогул знікалі, бо на іх месцы будаваліся новыя дамы ці нават цэлыя раёны. Традыцыя здымаць людзей у нас замацавалася ўжо даўно, але традыцыі здымаць прастору, можна сказаць, няма, таму часта па нейкіх месцах не застаецца ніякіх фота, толькі ўспаміны. Было адчуванне, што я нешта страчваю, таму я пачаў шукаць архіўныя фота з важнымі для мяне месцамі, якія ўжо зніклі, і адначасова здымаць тое, што яшчэ засталося. Такім чынам я быццам ствараў ілюстрацыі для ўласных ўспамінаў.

Калі праз пару гадоў я вярнуўся дадому, то зразумеў, што патрэба ў такіх здымках можа быць не толькі ў мяне, і пачаў шукаць, каму яшчэ гэта было б цікава. Сама ідэя з'явіліся да 2020 году, калі палітычны фактар яшчэ не быў галоўным і людзі не маглі прыязджаць дадому з розных іншых прычын: напрыклад, з Аўстраліі, Мексікі альбо Штатаў проста вельмі далёка і дорага; а з блізкай Польшчы ці Германіі бывае, што ўжо няма да каго прыязджаць. Але менавіта пасля 2020, пасля кавіднай ізаляцыі свету, а потым палітычнай ізаляцыі Беларусі з’явілася зацікаўленасць у гэтым праекце. 

З цягам часу праект трансфармаваўся і пераасэнсоўваўся, ідэя пашыралася. Першапачаткова ён быў пра родныя мясціны беларусаў, якія з'ехалі і з розных прычын не прыязджаюць дадому. Пасля 2020 у беларускай культурнай прасторы адбыўся выбух праектаў пра дом, пераважная большасць з якіх была створаная за мяжой. Звычайна гэта настальгічныя творы ў фармаце тэкстаў, відэа альбо фота, дзе беларусы ўзгадваюць страчаны дом, апісваюць свой новы дом у іншай краіне і разважаюць, што такое для іх дом у прынцыпе. 

Гэтая тэма за апошнія некалькі гадоў пачала існаваць у некалькіх вымярэннях: гэта і вымушаная міграцыя беларусаў, і знішчаныя падчас ператрусаў кватэры, і пагроза канфіскацыі маёмасці, і вайна ва Украіне, праз якую многія беларусы страцілі чарговы дом, і нават крызіс з мігрантамі на беларускай мяжы — усё гэта адлюстроўвае, як на тэрыторыі нашай краіны пануе ідэя страчанага дому. Я спрабую гэтую ідэю задакументаваць, праілюстраваць, але менавіта праз тую частку гэтых гісторый, якая засталася ў Беларусі, праз той самы, фізічна недасяжны, страчаны альбо пакінуты дом. Бо заўсёды застаецца тое дакладнае месца, кропка на мапе, з каторай чалавек з'ехаў. 

Спачатку мне хацелася стварыць своеасаблівыя ілюстрацыі альбо дакументацыю ўспамінаў — я планаваў здымаць менавіта на падставе канкрэтных запытаў людзей. Такім чынам яны фактычна былі б суаўтарамі фота. Сабраўшы здымкі такіх “успамінаў” ад розных людзей можна было б зразумець, які вобраз дома маюць беларусы як супольнасць, што агульнага ў гэтых успамінах. Але ў выніку запыты былі менш дакладныя, чым я сабе гэта першапачаткова ўяўляў. Часцей прасілі паздымаць агульны від на горад, вёску ці вуліцу, родную хату ў вёсцы і двор каля яе, двор у мікрараёне, школу, вуліцы дзяцінства, наваколле. Хаця былі і вельмі канкрэтныя асабістыя запыты: “бяроза ў канцы вуліцы, да якой мы з сабакам хадзілі гуляць вечарамі”, “лес за вёскай, куды з дзедам у ягады хадзілі”, “від на вёску з боку дарогі, па каторай я вяртаўся з цягніка, калі яшчэ вучыўся” і “дрэва каля хаты, на якім віселі арэлі ў маім дзяцінстве”. Часам гэта былі хаты, у каторых раней жыў чыйсьці прадзед, а цяпер жывуць чужыя людзі. Некаторыя прасілі пашукаць на могілках магілы сваякоў, каб паглядзець, ці не трэба паднавіць помнікі, а нехта проста прасіў пашукаць магілы — ці ёсць яны там наогул? — бо займаецца генеалагічным даследваннем свайго роду.

Так разуменне дома як з’явы пашырылася да паняцця тэрыторыі, на якой той дом знаходзіўся. Прааналізаваўшы матэрыял, які ў мяне назбіраўся за некалькі гадоў працы над праектам, я ўбачыў у ім сістэму: усе здымкі можна падзяліць на даволі канкрэтныя катэгорыі, якія часткова ілюструюць структуру прасторы альбо тэрыторыі. Аб’екты альбо мясціны з гэтых катэгорый рэдка бываюць аб’ектамі фатаграфіі, прынамсі вернакулярай (аматарскай), бо падаюцца пазбаўленымі індывідуальнага — прастора і наваколле ўспрымаюцца як нешта агульнае, што належыць усім. Але мне ў выніку і захацелася зрабіць крок назад, каб паглядзець на наш агульны дом шырэй, каб убачыць той візуальны кантэкст, у якім мы жылі і жывём. 

Ніжэй дэманструюцца некаторыя катэгорыі, якія я змог выдзеліць з напрацаваных матэрыялаў.

Паміж намі і домам заўсёды ёсць дарога. Напрыканцы гэтай дарогі ёсць аўтобусны прыпынак ці чыгуначная станцыя, ад якіх засталося прайсці каму адзін гарадскі квартал, каму пару кіламетраў праз лес, але гэта ўжо заўсёды фінішная прамая. Здымкі тыпу “мы з сябрамі на аўтобусным прыпынку” альбо “я з бацькамі на нашай чыгуначнай станцыі” трапляюцца ў нашых альбомах, мабыць, раз у стагоддзе.

Той апошні кавалак дарогі заўсёды хочацца прайсці як мага хутчэй, каб нарэшце ўжо трапіць дадому. Фатаграфавацца на ім альбо фатаграфаваць яго таксама не вельмі прынята. 

Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff

Дарожныя знакі з назвамі населеных пунктаў. Быццам, нешта нязменнае, не вартае ўвагі, не вартае быць аб'ектам фота. Але з іншага боку, гэтыя знакі псуюцца з часам і іх мяняюць. Бывае, што мяняецца іхні дызайн. Альбо мова, на якой пішуць назву населенага пункта. А бывае, што мяняюцца нават самі назвы.

Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff

Кожны мае свой родны маршрут.

Вуліцы населеных пунктаў. Хаця гэтая прастора таксама ўспрымаецца як нічыйная, некалькі запытаў паздымаць менавіта вуліцы ў мяне было. Гэта можна лёгка зразумець, бо некалі на гэтых вуліцах прайшла значная частка дзяцінства многіх з нас. 

Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff

Прыдарожныя крыжы каля населеных пунктаў можна лічыць рэлігійным атрыбутам, а можна часткай краявіду. 

Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff

Калі мяне прасілі паздымаць нейкі канкрэтны дом, то падкрэслівалі, што не важна, у якім ён будзе стане. І сапраўды, трапляліся розныя: ад дагледжаных нашчадкамі альбо новымі гаспадарамі, да цалкам занядбаных, пустых альбо разбураных.  

Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff

Але нават каля разбураных дамоў можна знайсці сляды колішняга жыцця.

Сцены роднага дома. Звонку яны нам звычайна знаёмыя не горш, чым унутры.

Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff

Шмат інтэр'ераў паздымаць не атрымалася, на жаль. Але тым не менш цікава назіраць падобнае ў так далёкіх адно ад аднаго вёсках. І зноў адзначу, што сам інтэр'ер рэдка з'яўляецца галоўным героем здымкаў. Звычайна гэта людзі і падзеі ў ім. І фота інтэр'ераў прысутнічаюць хіба што ў камерцыйным кантэксце: жыллё на продаж альбо ў арэнду, гатэлі ды рэстараны. 

Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff

Цікава наблізіцца яшчэ больш і паназіраць за рознымі патэрнамі ў нашых кватэрах і дамах.

Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff

Патэрны, дробныя дэталі, рэчы штодзённага ўжытку — усё гэта робіць наш дом такім, якім мы яго ведаем. 

Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff

Калі казаць пра вёскі, то звычайна двор традыцыйнай вёскі гэта не самая прэзентабельная частка гаспадаркі. Тым не менш, мяне прасілі паздымаць і іх. І гэта мне цалкам зразумела і блізка.  

Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff

Нямала запытаў было пра могілкі. Наведаўшы шмат могілак за апошнія гады я магу адзначыць, што гэтая прастора таксама вельмі моцна мяняецца. Прычым, увесь час. Па-першае, дадаюцца новыя магілы, калі могілкі яшчэ дзейныя. Па-другое, помнікі з цягам часу разбураюцца. А па-трэцяе, апошнім часам я назіраю, як у самых розных частках краіны на могілках масава абнаўляюць надмагіллі і помнікі. Праз пару гадоў прывычны нам традыцыйны могілкавы краявід знікне як з'ява. 

Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff

Да татальнай забароны на палёты дронаў у Беларусі атрымалася паздымаць некалькі месцаў з вышыні. Такія здымкі даволі моцна адрозніваюцца ад прывычных камерцыйных аэраздымкаў, на якіх знята нешта “відавочна прыгожае”, турыстычна прывабнае і г.д. І гэта, на маю думку, і складае іхнюю галоўную каштоўнасць. 

Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff
Home.land. Künstler Verstecktoff

Такіх катэгорый можна назбіраць яшчэ вельмі шмат. Спадзяюся, атрымаецца працягваць гэтым займацца. 

EN
BY