Праз некалькі месяцаў пасля дзедавай смерці я прыехаў да яго на могілкі і звярнуў увагу на некалькі свежых магіл і на пазначаныя калкамі і стужкай пляцоўкі пад наступныя магілы побач. То бок чалавек быў яшчэ жывы, але на могілках для яго ўжо было падрыхтаванае месца. Я вырашыў глыбей даследаваць гэтую з’яву і задакументаваў гэты аспект падрыхтоўкі людзей да сваёй уласнай смерці: некаторыя проста купляюць сабе загадзя месца на могілках, іншыя ставяць адразу помнік — пусты альбо з сваім фота, прозвішчам і датай нараджэння. Звычайна яшчэ жывым ставіць помнікі не прынята, таму некаторыя хаваюць фота на помніках пад чорнай непразрыстай плёнкай. Здымкі там, на помніку, але адначасова і не, бо мы не можам іх убачыць праз гэтую плёнку.

 

Pre-Mortem. Künstler Verstecktoff
EN
BY